З мэтай захавання мовы, як культурнай спадчыны беларускага народа, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з 16 па 20 лютага 2026 года выкладчыкі ў аб’яднаннях па інтарэсах правялі шэраг мерапрыемстваў: чытанні ўрыўкаў з твораў беларускіх пісьменнікаў “Літататурная хвілінка”, літаратурныя падарожжы “У краіне прымавак і прыказак”, літататурна-музычныя паўзы “Калыханка” і “Матуліны рукі”.
19 лютага 2026 года ў цэнты праўшла вечарына сярод педагагічных работнікаў “Вобраз жанчыны ў творы Івана Мележа «Палеская хроніка»”. Твор I. Мележа «Палеская хроніка» застаецца актуальным нават у час інфармацыйных тэхналогій. Простую жанчыну, дзяўчыну Ганну, прырода надзяліла не толькі знешняй прыгажосцю, але і духоўным хараством: слухае свае сэрца і не кіруецца карыслівасцю; жыве па прынцыпу: «Ніколі не рабіце іншым таго, чаго б не хацелі вы, каб вам рабілі іншыя»; заўсёды адгукаецца на чужы боль, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. У творы пісьменнік паказаў працавітую жанчыну: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, за малатарняй, у ягадах, на копцы бульбы, якая паўстае перад намі, як жывы, рухомы характар жанчыны ў яе прыроднай сутнасці. Які яскравы прыклад: прылады працы змяніліся, а жаночая сутнасць не.
20 лютага 2026 года супрацоўнікі цэнтра далучыліся да напісання абласнога дыктанта “Рабіць дабро”.
