«»

Государственное учреждение образования

ГРОДНЕНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ЦЕНТР ТЕХНИЧЕСКОГО ТВОРЧЕСТВА

 

14-15 снежня 2017 г. на базе Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці прайшоў абласны семінар для педагогаў дадатковай адукацыі «Выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у рабоце гурткоў спартыўна-тэхнічнага профілю».

 

Адкрываючы семінар Дашкевіч Іван Іванавіч, дырэктар Цэнтра, адзначыў сучасны стан тэхнічнай творчасці ў вобласці і перспектывы развіцця, расказаў пра асаблівасці работы устаноў тэхнічнага профілю, інавацыі, падыходы да вырашэння актуальных пытанняў дадатковай адукацыі.

 

На працягу працы семінара галоўная перавага педагогаў аддавалася магчымасці больш уважліва пазнаёміцца з вопытам калег. Удзельнікі змаглі пазнаёміцца з лепшым вопытам і разам знайсці адказы на самыя актуальныя пытанні сістэмы дадатковай адукацыі.

 

Быў абмеркаван праект каляндарнага плана спаборніцтваў навучэнцаў у 2018 годзе, разгледжаны новыя патрабаванні пры арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў.

 

З актуальнымі пытаннямі супрацоўніцтва паміж ДТСААФ і арганізацыямі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, вопытам сумеснага правядзення спаборніцтваў спартыўна – тэхнічнага напрамку пазнаёміў Пазняк Ігар Пятровіч, вядучы спецыяліст Гродзенскай ААС ДТСААФ.

 

 

 

 

Важные ссылки:

 

                 

Информация

Важные ссылки: